2014.07.03-04 - Среднее Повилле
- Дистанция
- 170,8 км
- Набор высоты
- 557 м
- Поездка
- 2 дня
Краязнаўчыя падарожжы па Літве. Справаздачы: https://fgb.by/viewtopic.php?t=9093&highlight= Панарамы: https://1panorama.ru/user/profile/index/id/3350 Відэа на youtube.com: https://www.youtube.com/results?search_query=Valery+Zeliazei
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Быстрыца)
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Быстрыцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Папоўскай вуліцы. Твор архітэктуры віленскага барока. У 1390 годзе вялікі князь Ягайла фундаваў у Быстрыцы касьцёл і кляштар канонікаў рэгулярных (аўгустынаў). Неўзабаве ў мястэчку збудавалі драўляны касьцёл. У 1523 годзе з фундацыі вялікага князя Жыгімонта Старога ў Быстрыцы збудавалі новы мураваны касьцёл. У 1760 годзе яго перабудавалі паводле праекту архітэктура Яна Гляўбіца. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1865 годзе расейскія гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Неўзабаве матастацкае аблічча помніка зьнявечылі купаламі-цыбулінамі. У XIX ст. яго сьцены аздобілі размалёўкай. У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла рыма-каталікам, якія аднавілі яго аўтэнтычнае аблічча. Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 1-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай і закрысьціяй, прыбудаванай з поўначы. Над галоўным фасадам узвышаюцца 3-ярусныя 4-гранныя вежы, злучаныя трыкутным шчытом. Ніжні ярус вылучаецца на галоўным фасадзе вязкамі пілястраў, верхнія ярусы — скразныя, вуглы маюць скос 45° і апрацоўваюцца пілястрамі. Вэртыкальнасьць фасаду з увагнута-пукатымі хвалістымі роўніцамі сьценаў і карнізнымі пасамі падкрэсьлівае гарызантальная рустоўка цокаля. Бакавыя фасады і апсыда сымэтрычна падзяляюцца парамі аркавых акон і тонкімі падвойнымі лапаткамі ў прасьценках, апярэзваюцца прафіляваным антаблемэнтам.
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы (Гервяты)
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя ў Гервятах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Набярэжная, 10. Твор архітэктуры нэаготыкі. За савецкім часам касьцёл не зачыняўся. У 2003 годзе новы ксёндз Леанід Нясьцюк зладзіў вонкавую перабудову касьцёла. У 2010 годзе правялі ўнутраную перабудову, падчас якой па слоем тынкоўкі справа ад алтара знайшлі фрэску.
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар аўгустынаў (Міхалішкі)
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар аўгустынаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Міхалішках. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пры гістарычнай Сьвіранскай вуліцы, на беразе ракі Вяльлі. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1832 году. Твор архітэктуры сармацкага барока. Пасля акупацыі Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Міхалішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) У 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Касьцёл працягваў дзеяць як парафіяльны.
Палацава-паркавы комплекс Агінскіх (Залесьсе)
Пала́цава-па́ркавы ко́мплекс Агі́нскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва пачатку XIX стагодзьдзя ў вёсцы Залесьсе' У першай палове XVIII стагодзьдзя гэтую маёмасьць набыў віцебскі ваявода Марцыян Міхал Агінскі (1672—1750), потым яна належала ягонаму сыну, троцкаму ваяводзе Тадэвушу Францішку (1712—1783)[1]. Пасьля сьмерці Тадэвуша Залесьсе атрымаў адзін зь яго двух сыноў — Францішак Ксавэры (1742—1814), граф і апошні кухмістар літоўскі. У гэтыя часы ягоная сядзіба складалася з драўлянага палацу (пабудаваны ў 1-й палове XVIII стагодзьдзя). Па сваім прыезьдзе ў Залесьсе Міхал Клеафас распачаў будаўніцтва новага, мураванага палацу для сваёй сям’і. Праект палацу быў зроблены прафэсарам архітэктуры Віленскага ўнівэрсытэту Міхалам Шульцам. Пасьля ягонай сьмерці будаўніцтвам кіраваў віленскі архітэктар Юзаф Пусэ. У 1815 року будаўніцтва было завершана.
Свята-Пакроўская царква (Міхневічы)
Пабудавана ў 1866 годзе з бутавага каменю. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Спаса-Праабражэнская царква (Смаргонь)
Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Смаргонь. Пабудаваны ў 1988—1990 гадах з цэглы па праекце архітэктара Анатоля Шабаліна. Прастольнае свята 19 жніўня. Вырашана ў «рускім» стылі ў форме крыжова-купальнага храма.
Смаргонскі кальвінскі збор
Смарго́нскі кальві́нскі збор — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Смаргоні. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Менскай вуліцы[a]. З 1621 году дзеяў як касьцёл. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату, што сапсавала мастацкае аблічча помніка. Твор архітэктуры рэнэсансу. У будынку збору дзее касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла.
Даню́шава (трансліт.: Daniušava, руск.: Данюшево) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці.
У 1620 у Данюшаве з фундацыі Яна Кішкі і яго жонкі Крысціны з Друцкіх-Сакольскіх збудавалі першы касцёл. У 1728 Мікалай Кошыч заснаваў у Данюшаве езуіцкую місію. Па ліквідацыі ордэна езуітаў у 1773 касцёл стаў парафіяльным. Канстантын Тышкевіч па падарожжы Вяльлёю ў 1857 годзе ў кнізе «Вяльля і яе берагі» перадаў свае ўражаньні ад Данюшава: « На высокім правым беразе Вяльлі, сярод зеляніны дрэваў бялее шляхецкая сядзіба, упарадкаваная і багатая. За ёй сьціплы драўляны кастцёл, а далей – доўгая вёска, акуратная і чыстая ». Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1809). Помнік нямецкім салдатам часоў ПСВ.
Жодзішкі
Першы пісьмовы ўпамін пра Жодзішкі як замак і мястэчка, заснаваныя Мордасам Мішкавічам, датуецца 1511 годам. У гэты час вялікі князь Жыгімонт Стары выдаў мястэчку прывілей на таргі, корчмы і кірмашы. У XVI ст. маёнтак знаходзіўся ў валоднаьні Падбейпецічаў, Забярэзінскіх, Осьцікавічаў, Кішкаў. Каля 1553 году Осьцікавічы заснавалі тут касьцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Жодзішкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У канцы XVI ст. Кішкі збудавалі ў мястэчку кальвінскі збор. Вінакурня (XIX — пачатак XIX стагодзьдзя). Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1612). Млын водны (XIX ст.).
Дубок (Астравецкі раён)
У лясах уздоўж берагоў Віліі тут захавалася шмат старадаўніх курганоў. Калі ў час Першай сусветнай вайны быў разабраны касцёл Маці Божай Балеснай у вёсцы Пастарыні, пасля вайны святыню адбудавалі на левым беразе Віліі, на старадаўнім кургане, каля фальварка Дубок. У 1929 г. новая капліца была асвечана пад тытулам Маці Божай Нястомнай Дапамогі. У 1930-я гады каля Віліі былі ўсталяваны сем стацый Маці Божай Балеснай. Капліца Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Капліца «Крыніца ля багіні». Капліца-пахавальня. Брама.
Месца начлегу
Пагляд на будаўніцтва АЭС
Вясёлая пераправа
Касьцёл Сьвятога Юр’я (Вялікія Сьвіранкі)
Першае пісьмовае сведчанне пра касцёл Святога Юрыя ў Свіранках датавана 1498 г.. Падчас вайны Расіі і Рэчы Паспалітай 1654—1667 гг. касцёл і двор Свіранкі былі спалены]. Прадстаўнікі свіранскага касцёла ў 1669 г. бралі ўдзел у сінодзе віленскага біскупа Аляксандра Сапегі. У 1669—1671 гг. касцёл адбудоўваецца за кошт сродкаў Віленскай капітулы[12]. Менавіта гэты будынак з невялікімі пераробкамі захаваўся да нашага часу, аб чым яскрава сведчыць план касцёла. Паводле даследавання Яна Курчэўскага, у 1781 г. Свіранская парафія налічвала 6028 парафіян і была самай вялікай на тэрыторыі сучаснай Астравеччыны. Пасля смерці ксяндза Юзафа Хлявінскага ў 1953 г. касцёл у Вялікіх Свіранках быў зачынены ўладамі і выкарыстоўваўся як сельскагаспадарчы склад. У 1998 г. касцёл Святога Юрыя вернуты парафіянам, а ў 1999 г. адбудаваны на сродкі вернікаў Свіранскай парафіі. У цяперашні час вядзецца рамонт касцёла на сродкі парафіян.
Вяльля
Апошняя сустрэча ў гэтым падарожжы з ракой Вяльля
Мяжа на засаўцы
Цудоўнае атачэнне
Касцёл Святога Георгія (Варона)
Касцёл Святога Георгія — помнік архітэктуры позняга барока. Пабудаваны ў в. Варона Астравецкага раёна у сярэдзіне XVIII стагоддзя.
Касьцёл Сьвятога Юрыя (Варняны)
Касьцёл Сьвятога Юрыя — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Варнянах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку.Твор архітэктуры віленскага барока. Утварае адзіны архітэктуры комплекс з домам аптэкара і плябаніяй і выступае кампазыцыйнай дамінантай унікальнага ансамблю забудовы мястэчка. У 1462 годзе ўладальніца маёнтку Марына Сангайлава ахвяравала грошы на будаваньне драўлянага касьцёла Божага Цела і плябаніі. У XVI ст. ваявода менскі і смаленскі Ян Абрамовіч забраў будынак касьцёла пад кальвінскі збор. Наступны ўладальнік мястэчка, староста старадубскі Самуэль Абрамовіч, які перайшоў у каталіцтва, у 1654 годзе вярнуў будынак каталікам. З 1743 году пры касьцёле служылі манахі-рохіты. У 1767—1769 гадох паводле праекту архітэктара А. Казакоўскага з фундацыі ўладальніцы мястэчка Марыі Абрамовіч вялося будаваньне мураванага касьцёла. У 1770 годзе побач з касьцёлам збудавалі дом аптэкара і плябанію. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады спынілі дзейнасьць рохітаў у Варнянах. Будынак касьцёла рэканструявалі ў 1880 і 1909 гадох. Па Другой Сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, які пазьней прыйшоў у заняпад. У 1980-я гады помнік рэстаўравалі, па чым 11 сакавіка 1990 году вярнулі вернікам.
Поделись идеями для путешествий.
Создай свой туристический маршрут на Тропинки.ру!