2014.05.31-06.01 - Верхнее Повилле

Дистанция
174,1 км
Набор высоты
209 м
Поездка
2 дня
Описание маршрута

Краязнаўчыя падарожжы па Літве. Справаздачы: https://fgb.by/viewtopic.php?t=9093&highlight= Панарамы: https://1panorama.ru/user/profile/index/id/3350 Відэа на youtube.com: https://www.youtube.com/results?search_query=Valery+Zeliazei

Достопримечательность

Прыпынак Будслаў

Высота 177 метров над уровнем моря
Достопримечательность

Сядзібна-паркавы комплекс Аскеркаў (Будслаў, Палессе)

Высота 173 метров над уровнем моря
Достопримечательность

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынаў (Будслаў)

Касьцёл Унебаўзя́цьця Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і і кля́штар бэрнарды́наў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Будславе. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на Красным пляцы. Твор архітэктуры віленскага барока. Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, плябаніі і гаспадарчых пабудоваў. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі кляштарны корпус. У наш час касьцёл дзее, пры ім штогод (2 ліпеня) ладзіцца Будслаўскі фэст. У касьцёле захоўваецца цудоўны абраз Маці Божай. Першы пісьмовы ўпамін пра кляштар ў Будславе датуецца 1504 годам, калі вялікі князь Аляксандар перадаў віленскім бэрнардынам 6000 моргаў лесу ў Менскім павеце. Манахі, якія атрымалі зямлю, жылі па 2—4 чалавекі ў пабудовах-будах, маючы пры гэтым капліцу. У 1591 годзе айцы-бэрнардыны збудавалі драўляны касьцёл пад тытулам Наведваньня Марыяй Лізаветы. З 1613 году ў касьцёле захоўваецца цудоўны абраз Маці Божай, прывезены ў 1598 годзе Янам Пацам з Рыму (дарунак папы Клімэнта VIII). У 1643 годзе з фундацыі ваяводы полацкага Януша Кішкі ў мястэчку збудавалі новы мураваны касьцёл. Цудоўны абраз знаходзіўся ў цэнтры драўлянага разнога алтара. У 1750 годзе пры касьцёле збудавалі жылы корпус кляштару. 29 чэрвеня 1767 году пачалося будаваньне новага мураванага касьцёла, у аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю якога як бакавая капліца Сьвятой Барбары ўвайшоў стары касьцёл. У 1783 годзе новы касьцёл асьвяцілі ў гонар Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. У другой палове XVIII ст. да яго прыбудавалі розныя памяшканьні. З 1756 году пры манастыры існавала музычная школа, у 1793—1842 гадох — 2-клясная школа і шпіталь. У 1731—1797 гадох у духоўнай школе, што дзеяла пры кляштары, вывучалі маральную тэалёгію і рыторыку, пры гэтым манахаў налічвалася 4—17 чалавек. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1851 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) — канфіскавалі кляштарны корпус і перадалі вайскоўцам.

Высота 176 метров над уровнем моря
Достопримечательность

Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя і кляштар трынітарыяў (Крывічы)

Касьцёл Сьвято́га Апо́стала Андрэ́я і кля́штар трыніта́рыяў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Крывічах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка]. Касьцёл, кляштар існаваў да 1832 году. Твор архітэктуры барока. Комплекс складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса, брамы і агароджы. Манахі-трынітарыі прыбылі ў мястэчка Крывічы з Галіцыі па закрыцьці іхных кляштараў уладамі Аўстра-Вугоршчыны. У 1776—1777 гадох, з фундацыі 1770 году цівуна і падкаморыя троцкага Андрэя Ўладзіслава Ўкольскага і яго жонкі Тэрэзы з Войнаў, тут збудавалі драўляны касьцёл, разьлічаны на шэсьць манахаў. У 1796 годзе на гэтым месцы скончылася будаваньне мураванага касьцёла, кансэкраванага біскупам жамойцкім Калумна-Цяцішэўскім. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) 19 верасьня 1832 году расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар трынітарыяў. На 1941 год парафія налічвала 4100 чалавек. У 1942 годзе ад пажару згарэў дах касьцёла, вежа і гаспадарчыя пабудовы. На працягу году вернікі адрамантавалі касьцёл. За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.

Высота 168 метров над уровнем моря
Достопримечательность

Касьцёл Сьвятога Станіслава (Даўгінаў)

Касьцёл Сьвятога Станіслава — помнік архітэктуры сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў Даўгінаве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку. Твор архітэктуры клясыцызму. Першы драўляны касьцёл у Даўгінаве збудавалі ў 1553 годзе. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў будынак касьцёла зьнішчылі. У 1660-я гады на сродкі князёў Друцкіх-Сакалінскіх збудавалі новы драўляны касьцёл. У пачатку XIX ст. драўляны касьцёл згарэў у час пажару. У 1853 годзе на сродкі парафіянаў і стараньнем кс. Юзэфа Львовіча збудавалі новы мураваны касьцёл.

Высота 180 метров над уровнем моря
Еда

Абедні адпачынак

Высота 175 метров над уровнем моря
Достопримечательность

Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Мільча)

Пабудавана ў 1865 г. з бутавага каменю і цэглы ў стылі разынкавай муроўкі. У час Другой сусветнай вайны партызаны брыгады «Жалязняк» учынілі стральбу ў храме, былі пашкоджаныя абразы. Пры савецкай уладзе, 9 чэрвеня 1964 года зачынена і выкарыстоўвалася пад калгасны склад. Да 1990-х гг. не дзейнічала, 21 верасня 1993 года царква была адкрытая зноў. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічная падоўжна-восевая кампазіцыя храма складаецца з прытвора-званіцы, трапезнай, малітоўнай залы, паўкруглай апсіды. Стракаты сілуэт будынка фарміруюць розныя па форме завяршэнні аб'ёмаў: шатровае з макаўкай над васьміграннай званіцай, кананічнае над апсідай, двухсхільны дах над трапезнай, чатырохсхільны з цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане — над асноўным кубападобным аб'ёмам. Галоўны ўваход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём. На фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі, прафіляваныя карнізы. У інтэр'еры — паступовае чаргаванне прасторы ўсіх частак будынка.

Высота 182 метров над уровнем моря
Природный объект

Выток ракі Вяльля

У гістарычных крыніцах упамінаецца пад назвай Веля, або Велья, або Велея, то бок 'вялікая'. Індаэўрапейскі корань назвы адсылае да значэньня 'заходні кірунак' і культу продкаў, а значыць зьвязвае і з культам бога Вялеса. Тым часам беларускі мовазнаўца Язэп Лёсік зьвязваў назву ракі з племем вільцаў-люцічаў, званых таксама велетамі. Па ўтварэньні Рэчы Паспалітай і павелічэньні ўплыву польскай культуры і мовы назва ракі пачала пісацца па-польску: Вілія або Вілья, што захавалася ў афіцыйным напісаньні да сёньняшніх дзён. Такім чынам, рака страціла свой першасны сэнс і набыла новы: Вілія — нібыта таму, што віляе. Летувісы завуць раку Neris. Зь фінска-вугорскага нэріс — 'узвышша, пагорак' (у Летуве рака цячэ паміж пагоркамі).

Высота 189 метров над уровнем моря
Ночлег

Месца начлегу

Высота 188 метров над уровнем моря
Достопримечательность

Камена (Вялейскі раён)

Экспедыцыя па Віліі, Кастусь Тышкевіч арганізаваў у 1857 годзе, працягвалася чатыры месяцы. Кроме ўласна вывучэнні ракі, граф першым з навукоўцаў змераў і апісаў верхні стан Віліі. Апроч усяго іншага граф Кастусь Тышкевіч займаўся археалагічнымі пошукамі, знойдуць жа сабе занятку людзі, народжаныя па - за кароўнікам, сабраў найбагаты этнаграфічны і фальклорны матэрыял. Дарэчы, водная экспедыцыя была для графа далёка не першай, даследнік падарожнічаў па родным краі практычна кожнае лета. «Усім сэрцам кахаю зямлю, што жыццё мне дало…» - гэтымі словамі пачынаецца кніга графа Кастуся Тышкевіча "Вілія і яе берагі", напісаная ім па вынікам здзейсненай у 1857 годзе экспедыцыі па вывучэнні ракі і выдадзеная ўжо пасля яго смерці ў 1871 годзе ў нямецкім Дрэздэне на польскай мове, просты паўтор, цяперашняй моўнай сітуацыі.

Высота 161 метров над уровнем моря
Природный объект

Пагляд на Вілейскае вадасховішча

Высота 154 метров над уровнем моря
Достопримечательность

Цэнтр мястэчка Вялейка

Вяле́йка — места ў Беларусі, на рацэ Вяльлі каля Вялейскага вадасховішча. Адміністрацыйны цэнтар Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Традыцыйная гістарычная назва места — Вялейка, што адпавядае вымаўленьню мясцовых жыхароў[3]. Па ўтварэньні Рэчы Паспалітай і павелічэньні ўплыву польскай мовы назвы ракі і мястэчка пачалі пісацца па-польску: Вілія (польск. Wilia) і Вілейка (польск. Wilejka). Магчыма, гэта зрабілі, каб дапасаваць імя ракі да назвы сталічнай Вільні[6]. Па другім падзеле Рэчы Паспалітай расейскія ўлады мэханічна зафіксавалі польскую назву — рас. Вилейка[6]. Савецкія ўлады зрабілі беларускую трансьлітарацыю расейскай назвы — як і ў выпадку зь Менскам (Мінскам). Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры нэаготыкі, збудаваны ў 1906—1913 гадох (архітэктар Аўгуст Клейн) Царква Вялебнай Марыі Эгіпецкай (1865; мураўёўка).

Высота 168 метров над уровнем моря

Поделись идеями для путешествий.

Создай свой туристический маршрут на Тропинки.ру!