2014.05.01 - Заходняя Бярезіна

Дистанция
80,9 км
Набор высоты
199 м
Поездка
3 дня
Описание маршрута

Краязнаўчыя падарожжы па Літве. Справаздачы: https://fgb.by/viewtopic.php?t=9093&highlight= Панарамы: https://1panorama.ru/user/profile/index/id/3350 Відэа на youtube.com: https://www.youtube.com/results?search_query=Valery+Zeliazei

Природный объект

Добрая раніца каля Любчы

Высота 128 метров над уровнем моря
Достопримечательность

Любчанскі замак

Любчанскі замак — помнік архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў у Любчы. Знаходзіцца ва ўсходняй цэнтры мястэчка, на беразе ракі Нёману. Твор архітэктуры рэнэсансу. Першы этап будаваньня мураванага замка ў Любчы скончыўся ў 1581 годзе, пра што сьведчыць знойдзены ў замку флюгер з адпаведнай датай і гербам Кішак. Ініцыятарам будаваньня быў магнат Ян Кішка. У 1588 годзе зьявіўся першы інвэнтар замка. Да 1592 году замак належаў Яну Кішку, потым яго брату Станіславу, а пазьней як пасаг дачкі апошняга Ганны перайшоў да Радзівілаў. У пачатку XVIІ ст. Крыштап Радзівіл збудаваў мураваны палац і другую мураваную вежу. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе замак разрабавалі загоны Івана Залатарэнкі. У 1660-я гады праводзіліся аднаўленчыя працы. У XVIII ст. замак страціў абарончае прызначэньне.

Высота 129 метров над уровнем моря
Достопримечательность

Шчорсы транзітам

Шчорсы — старажытная вёска на гістарычнай Наваградчыне, адна з колішніх рэзыдэнцыяў магнацкага роду Храптовічаў. Да нашага часу тут часткова захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму сядзібна-паркавы ансамбль і царква Сьвятога Дзьмітрыя, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся клясыцыстычны палац Храптовічаў, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Высота 142 метров над уровнем моря
Природный объект

Цудоўна

Высота 134 метров над уровнем моря
Достопримечательность

Мір — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Міранцы. Мір — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Наваградчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся знакаміты замак Ільлінічаў і Радзівілаў — аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Сярод іншых славутасьцяў мястэчка вылучаюцца касьцёл Сьвятога Мікалая і царква Сьвятой Тройцы, помнікі архітэктуры XVI ст., што пацярпелі ад маскоўскіх перабудоваў у XIX ст., замкавы парк, некалькі капліцаў, забудова Рынку і Сынагогальнага двара.

Высота 160 метров над уровнем моря
Достопримечательность

Царква Сьвятога Прарока Ільлі (Любча)

Царква Сьвятога Прарока Ільлі — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Любчы. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, каля гістарычнага Рынку. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. У аснове падоўжана-восевай кампазыцыі кубападобны аб’ём малітоўнай залі, накрыты 4-схільным дахам з купалам-цыбулінай у завяршэньні. Восьсю захад-усход да яго далучаюцца прытвор, завершаны 2-яруснай шатровай з купалам-цыбулінай вежай-званіцай і паўкруглая апсыда. Фасады падзяляюцца вузкімі аркаымі аконнымі праёмамі ў ліштвах у форме какошнікаў. Галоўны ўваход вылучаецца магутным арачным парталам пад 2-схільным пакрыцьцём.

Высота 131 метров над уровнем моря

Поделись идеями для путешествий.

Создай свой туристический маршрут на Тропинки.ру!