2014.04.30 - Заходняя Бярезіна
- Дистанция
- 84,1 км
- Набор высоты
- 128 м
- Поездка
- 3 дня
Краязнаўчыя падарожжы па Літве. Справаздачы: https://fgb.by/viewtopic.php?t=9093&highlight= Панарамы: https://1panorama.ru/user/profile/index/id/3350 Відэа на youtube.com: https://www.youtube.com/results?search_query=Valery+Zeliazei
Раніца каля вёскі Жамойдзь
Месца зруйнаванага касцёла. Веска Цвіраўшчына.
Царква Сьвятога Мікалая (Славенск)
Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Славенску. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае сымэтрычна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю, якая складаецца з 2-яруснай шатровай вежы-званіцы (васьмярык на чацьверыку), квадратных у пляне трапезнай і малітоўнай залі, 5-граннай апсыды.
Прыпынак каля вёскі Кражаны
Налібоцкая пушча
Налібоцкая пушча, або Налібоцкія лясы — найвялікшы лясны масіў у Беларусі, разьмешчаны ў басэйне правых прытокаў рэчак Нёман, Бярэзіна і Вуса да Ашмянскіх градаў на поўначы і Менскага ўзвышша на ўсходзе. Плошча 140 тыс. га. Назва пушчы паходзіць ад разьмешчанага ў ёй мястэчка Налібакі. На тэрыторыі пушчы ляндшафтавы заказьнік дзяржаўнага значэньня Налібоцкі. У часы ВКЛ пушча доўгі час зноходзілася ў руках розных уладальнікаў, пакуль у канцы XVI ст. не апынулася ва ўладаньні Радзівілаў. У XVIII ст. у Налібаках знаходзілася рэзыдэнцыя занёманскага і наднёманскага лоўчага, які кіраваў усімі радзівілаўскімі лясамі на паўночным захадзе сучаснай Беларусі. Тут жа знаходзілася сядзіба налібацкага падлоўчага. Увогуле сама пушча дзялілася на тры падлавецтвы: Налібоцкае, Дзераўнянскае і Хатаўское. У часы Другой сусьветнай вайны пушча была зонай актыўных дзеяньняў Арміі Краёвай, а таксама габрэйскага і савецкага партызанскіх рухаў. Паводле розных ацэнак у 1939—1945 роках у Налібоцкай пушчы знаходзіліся ад 10 да 25 тысячаў чалавек: партызанаў, уцекачоў, бежанцаў і злачынцаў.
Сустрэча з ракой Іслач
Дзяля́цічы — вёска ў Беларусі, на левым беразе Нёману.
Упершыню Дзяляцічы ўпамінаюцца ў 2-й палове XIV ст. як двор вялікіх князёў. У 1428 годзе вялікі князь Вітаўт перадаў паселішча сваёй жонцы Ўльяне. На мапе Т. Макоўскага 1613 году Дзяляцічы значацца як мястэчка. З XVII ст. маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Радзівілаў. У першай палове XVII ст. на тэрыторыі маёнтку Дзяляцічах існавалі кальвінскі збор, млын, бровар, карчма, агароды і стаў з садам. На 1807 год на Рынку былі 10 хрысьціянскіх і 7 юдэйскіх пляцаў, на 1828 год — 8 хрысьціянскіх і 10 юдэйскіх, а ў 1869 годзе Рынак засялялі толькі юдэі — 22 пляцы. Юдэйскіх двароў на 1869 год у мястэчку было 62, яны знаходзіліся на ўсіх вуліцах: Наваградзкай — 5, Уселюбскай — 13, Віленскай — 15, Любчанскай — 3, на Юрыдыцы — 4. У гэты час у Дзяляцічах налічвалася 75 двароў сялянаў, якія ўжо сталі ўласьнікамі сваіх зямель, а таксама 7 татарскіх двароў (5 зь іх разьмяшчаліся на вуліцы Наваградзкай, 2 — на Юрыдыцы). На 1819 год у мястэчку было 113 двароў, на 1859 год — 75, у 1870-я гады — 71, а таксама царква, школа і млын, 2 крамы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 229 двароў, 2 царквы, 2 школы, крама, карчма, 2 млыны.
Дабранач каля Любчы
Поделись идеями для путешествий.
Создай свой туристический маршрут на Тропинки.ру!