2014.04.29 - Заходняя Бярезіна
- Дистанция
- 88,5 км
- Набор высоты
- 228 м
- Поездка
- 3 дня
Краязнаўчыя падарожжы па Літве. Справаздачы: https://fgb.by/viewtopic.php?t=9093&highlight= Панарамы: https://1panorama.ru/user/profile/index/id/3350 Відэа на youtube.com: https://www.youtube.com/results?search_query=Valery+Zeliazei
Пралескі. Пачатак падарожжа.
Бярэ́зіна ці Захо́дняя Бярэ́зіна — рака ў Гродзенскай і Мінскай абласцях Беларусі, правы прыток ракі Нёман. Пачынаецца каля вёскі Бортнікі Маладзечанскага раёна, на вышыні 300 м над узроўнем мора, працякае ў Валожынскім і Іўеўскім раёнах. Мясцовае суднаходства ад вёскі Бакшты (за 45 км ад вусця) — у перыяд высокай вады. Даліна выразная, яе шырыня ў верхняй частцы 0,5—3 км, ніжэй вёскі Забрэззе 2—3 км. Пойма нізкая, асушаная, месцамі ўзгорыстая, шырыня ў вярхоўі 0,2—0,5 км, на астатніх участках ад 0,3 да 3 км. У пойме ракі Бярэзінскае балота[1]. Рэчышча моцназвілістае, шырыня ракі ў межань у вярхоўі 5—20 м, у сярэдняй і ніжняй плыні 20—35 м, паблізу вусця да 50 м. Бярэзіна на ўчастку Гародзькі — Сакаўшчына праразае знешнюю граду Ашмянскага ўзвышша. У сярэдняй плыні на рацэ Сакаўшчынскае вадасховішча. Амаль усе прытокі Бярэзіны каналізаваныя. У басейне ракі каля 20 каналаў даўжынёй больш за 5 км (агульная даўжыня больш за 150 км).
Выток Захо́дняй Бярэ́зіны
Пачынаецца каля вёскі Бортнікі.
Дубрава (Маладэчанскі раён)
Вінакурня (1875) Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1796—1805)
Вадзяны млын. Пятроўшчына (Маладзечанскі раён)
Вадзяны млын (XIX ст.). Гарадок (Маладзечанскі раён)
Адпачынак у дарозе.
Усё вельмі прыгожа!!!
Палача́ны (трансліт.: Palačany, руск.: Полочаны) — вёска у Беларусі, у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці.
Славутасці Царква Раства Багародзіцы (1866) Касцёл Святога Роха (2006) Краявіды
Літва (Маладзечанскі раён)
У пачатку 1990-х гадоў на ўскраіне вёскі Літва быў знойдзены скарб манэтаў і пояс, які, як мяркуюць гісторыкі, належаў вялікаму князю літоўскаму Вітаўту.
Беразі́нскае— вёска ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці.
Касьцёл Божага Цела — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Беразінскае Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці.
Краявіды адпачынку
Ноч каля вёскі Жамойдзь
Поделись идеями для путешествий.
Создай свой туристический маршрут на Тропинки.ру!