2013.09.28 - Ищем хозпостройки. Городок
- Дистанция
- 59,1 км
- Набор высоты
- 184 м
- Поездка
- 1 день
Краязнаўчыя падарожжы па Літве. Справаздачы: https://fgb.by/viewtopic.php?t=9093&highlight= Панарамы: https://1panorama.ru/user/profile/index/id/3350 Відэа на youtube.com: https://www.youtube.com/results?search_query=Valery+Zeliazei
Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы (Аляхновічы)
Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Аляхновічы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў 1990-я гады з дрэва. Будаўніцтва скончана ў 1996 годзе. Храм асвячоны ў 2005 годзе.
Поруч з вёскай працякае рака Заходняя Бярэзіна, якая разам з плацінай адукоўвае вадасховішча (урочышча Глінянка ці Глінішча). Поруч з плацінай змесцаваны вадзяны млын Каліноўскага XIX ст. (> 1875).
Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўпамін пра Гарадок датуецца 1646 годам. Ён уваходзіў у склад Менскага павету Менскага ваяводзтва і знаходзіўся ў валоданьні Галімскіх. У Гарадку існаваў невялікі замак.
Гарадок (Маладэчанскі раён)
У Гарадку існаваў невялікі замак.
Царква Сьвятой Тройцы (Гарадок)
Царква Сьвятой Тройцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Гарадку. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы гістарычнага мястэчка, на Маладэчанскай вуліцы. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Рэшткі фальварака Пранчэйкава
У міжваенны час вёска i фальварак знаходзілася ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскaга паветa, з 1927 года складзе Маладзечанскaга паветa гміны Гарадок.
Пятроўшчына (Маладэчанскі раён)
10 лістапада 2014 года быў разбураны будынак старой стайні (1875 год пабудовы) былога гаспадарчага двара сядзібы Корсакаў, апошнія гады выкарыстоўванае ў якасці склада мясцовага сельгаспрадпрыемства (КСУП «Сасноўка-Агра»). Грамадскасці была даведзена інфармацыя, што будынак прызнаны аварыйным і падлягала зносу на падставе развязку Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. «… Толькі стайні больш няма. На яе прыязджалі людзі паглядзець. Мастакі малявалі. Яе гасцям паказвалі. Як млын і стары панскі сад — сядзібу яшчэ ў час Другой міравой партызаны спалілі. Суседка расказвала: людзі прасілі не чапаць — клуб там быў пасля ўцёкаў пана, ды партызаны сказалі, што няма чаго панскім дабром карыстацца…» — паведамляла ў гутарцы з журналістамі мясцовая жыхарка.
Вінакурня (1875) Сядзібы Любанскіх. Дубрава (Маладэчанскі раён)
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Дубрава)
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — руінаваны рымска-каталіцкі храм у вёсцы Дубрава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Размешчаны ў паўночнай частцы вёскі, на ўзгорку. Помнік архітэктуры класіцызму. Цяперашні цагляны касцёл пабудаваны ў 1796—1805 гг., верагодна, паводле праекта К. Спампані, па фундацыі мінскага ваяводы Адама Хмары на месцы драўлянага касцёла 1770 года. 3 1868 г. касцёл перайшоў да праваслаўных, у 1871 г. архітэктарам Ваўковічам, а ў 1884 г. інжынерам Нектар’еўскім перабудаваны пад царкву. У 1919 годзе вернута парафіянам, набыў выгляд рымска-каталіцкага храма ў выніку рэканструкцыі 1926—1929 гг. Напачатку Вялікай Айчыннай вайны парафія налічвала звыш 2 тыс. прыхаджан. Згарэў у 1960-я гг., у паўзруйнаваным стане.
Поделись идеями для путешествий.
Создай свой туристический маршрут на Тропинки.ру!