2013.09.21 - Снов
- Дистанция
- 79,6 км
- Набор высоты
- 84 м
- Поездка
- 1 день
Краязнаўчыя падарожжы па Літве. Справаздачы: https://fgb.by/viewtopic.php?t=9093&highlight= Панарамы: https://1panorama.ru/user/profile/index/id/3350 Відэа на youtube.com: https://www.youtube.com/results?search_query=Valery+Zeliazei
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Сноў)
Касьцёл Сьвято́га Я́на Хрысьці́целя — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Снове. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Нясьвіская, 15. Твор архітэктуры барока. Парафія ў Снове існуе 1650 году. Мураваны касьцёл збудавалі ў 1760 годзе з фундацыі Яна Хрызастома Рдултоўскага. Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Сноў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1884 годзе расейскія ўлады перабудавалі касьцёл ў маскоўскім стылі. У 1921 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла каталікам. У 1940-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1991 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, пачаліся рэстаўрацыйныя працы.
Палацава-паркавы комплекс Рдултоўскіх (Сноў)
Палацава-паркавы комплекс Рдултоўскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва першай паловы XIX ст. у Снове. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка, на раўнінным беразе ракі Сноўкі. Твор архітэктуры клясыцызму. У 1854 годзе маёнтак і палац перайшлі да барона Густава Гартынга (1819—1879), які парадніўся зь мясцовымі зямянамі і асыміляваўся ў мясцовым асяродзьдзі. Пазьней маёнтак перайшоў у валоданьне яго сына — Мікалая, а потым унука — Генрыка, жанатага з Тэкляй Неміровіч-Шчыт. Па рамонце каля 1925 году барон Генрык Гартынг прыстасаваў палац пад канцылярыю і жытло Корпусу аховы памежжа. Сам барон жыў побач у адной з гаспадарчых пабудоваў маёнтку. За савецкім часам у будынку разьмяшчалася вайсковая мэдычная ўстанова.
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна (Сноў)
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Снове. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка ў Горным Снове, на могілках. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.
Сядзібна-паркавы комплекс Гарцінгаў (XIX ст.) (Сноў)
Сядзіба Чачотаў (Задзьвея)
Вядома з XV стагоддзя як маёнтак у Новагародскім павеце, належаў Чамровічам, з 1464 года да 1471 года — Гаштольдам. У XVII—XVIII стагоддзях маёнтак Задзвея — уласнасць шляхцічаў Макушынскіх і Чачотаў. Чачоты пабудавалі тут касцёл і палац (не захаваліся). Сядзіба Чачотаў. Лядоўня Сядзіба Чачотаў. Стайня Флігель-кухня
Свята-Троіцкая царква (Вольна)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Вольна. У 1632 годзе ўладальнікі Вольна, падстолі наваградскі Крыштоф Каменскі і яго жонка Алена Друцкая-Горская, фундавалі ў вёсцы новую ўніяцкую царкву, пры ёй базыльянскі кляштар. У 1768 годзе базыльяне пабудавалі мураваную царкву Святой Тройцы на сродкі шляхціча Дамыслоўскага. Пры базыльянскім кляштары існавала школа для шляхецкіх дзяцей, у якой вучыўся мастацтвазнавец, архітэктар і скульптар Рафал Слізень. У 1839 годзе расійскія ўлады скасавалі базыльянскі манастыр. У яго будынкі ў 1840 г. пераведзены трэцякласны жаночы праваслаўны манастыр з Навагрудскага барысаглебскага жаночага манастыра, які праіснаваў да 1873 г. У 1874 г. пераведзены ў Мінскі Праабражэнскі манастыр. Такім чынам, мураваны манастырскі корпус, гаспадарчыя пабудовы і парк трапілі ў валоданне мінскага першакласнага жаночага манастыра, які стварыў тут сваю гаспадарчую сядзібу-ферму. Агароджай царква і гаспадарчы корпус (не захаваўся) былі аб’яднаны ў агульны архітэктурны ансамбль. Дзейнічае як праваслаўная царква ў цяперашні час.
Капліца-пахавальня (Бартнікі)
Рафал Ратша Слізень (27 чэрвеня 1804, м. Бартнікі Навагрудскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Баранавіцкі раён — 20 мая 1881) — беларускі скульптар, жывапісец, медальер, архітэктар.
Завоссе (сядзіба)
Сядзіба Міцкевічаў — сядзіба каля вёскі Завоссе (Баранавіцкі раён). У 1798 г. у сядзібе нарадзіўся выдатны паэт Адам Міцкевіч. Функцыянуе як мемарыял «Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе». Пабудовы адноўлены на старых падмурках. З часоў паэта захаваліся толькі старая ліпа і невялікая сажалка. Двор і фальварак, якія належалі сям'і Міцкевічаў, існавалі ў 2-й палове XVIII — пачатку XX ст. каля хутара Завоссе (Баранавіцкі р-н). Комплекс вядомы паводле малюнкаў Н. Орды і Э. Паўловіча. Пасля 1880 г. на месцы сядзібы застаўся толькі некрануты часам лямус, які раней падчас вакацый служыў кватэрай Адаму Міцкевічу і яго брату. Лямус быў разбураны пазней, а пасля Першай сусветнай вайны ад сядзібы не засталося ніякіх слядоў. У 1927 г. на месцы колішняга фальварка Завоссе вайсковым падраздзяленнем з Баранавіч устаноўлены помнік паэту (адноўлены ў 1955 г.). У 1996 годзе сядзіба і прылеглыя тэрыторыі былі адноўлены. Пры рэканструкцыі музея-сядзібы Адама Міцкевіча помнік паэту быў знесены.
Калдычэва
Мемарыяльны абеліск . XVIII—XIX стст.
Сталовічы
Упершыню Сталовічы (Стваловічы) упамінаюцца ў XIV ст. як дзяржаўнае ўладаньне. У 1-й палове XV ст. вялікі князь Вітаўт перадаў вёску Няміру Разановічу, што сваім прывілеем ад 2 лістапада 1449 году пацьвердзіў вялікі князь Казімер. Дачка Разановіча Марыя Няміраўна пабралася шлюбам з намесьнікам брацлаўскім князем Міхаілам Васільевічам Чартарыйскім. Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1639, 1736—1743; цяпер царква Аляксандра Неўскага Беларускага эказархату Маскоўскага патрыярхату) — адзіны ў Беларусі касьцёл Мальтыйскага ордэну, помнік архітэктуры віленскага барока; архітэктары — Ёсіф Фантана і Ян Глаўбіц Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (1907—1911) — помнік архітэктуры нэаготыкі
Сабор Покрыва Прасьвятой Багародзіцы (Баранавічы)
Сабор Покрыва Прасьвятой Багародзіцы , Пакроўскі сабор — найстарэйшы існуючы праваслаўны храм ў Баранавічах. У 1908 годзе на месцы цяперашняга сабора ў Баранавічах была пабудавана драўляная праваслаўная царква. У 1915 годзе, падчас І сусьветнай вайны, калі ў горадзе знаходзілася Стаўка расейскага цара Мікалая ІІ, той храм быў павялічаны прыбудовамі. Гэтая драўляная царква праіснавала нядоўга і згарэла ў 1921 годзе ў ноч 2 траўня, пасьля сьвяточнай вячэрні Першага дня Вялікадня. Раніцай на папялішчы сабралася ўся праваслаўная паства гораду. Прыход пастанавіў аднавіць храм. Быў абраны камітэт па пабудове новай царквы, які ўзначалілі сэнатар польскага Сэйму Аляксей Назарэўскі, протаіерэй Павал Мацкевіч і царкоўны стараста Яроцкі. Будаўніцтва новага храму Два гады польскія ўлады Наваградзкага ваяводзтва не падпісвалі праект на пабудову царквы, якую спачатку хацелі аднавіць з дрэва. Тады камітэт з падтрымкаю архіяпіскапа Дыянісыя вырашыў збудаваць мураваны храм. Новы праект выканаў варшаўскі архітэктар Мікалай Абалонскі. Царква каштавала 147 тысячаў злотых. Урачыстае асьвячэньне закладкі храма адбылося 6 жніўня 1924 году. З 1925 па 1928 год жыхары гораду сабралі 36 тысячаў злотых. Дзякуючы сэнатару Назарэўскаму, польскі ўрад на працягу трох гадоў выдзяляў па 58 тысячаў. Яшчэ 8 тысячаў на пабудову царквы знайшоў Баранавіцкі гарадзкі магістрат. Праз 4 гады ад пачатку будаўніцтва, 20 лістапада 1928 году, на храм былі ўрачыста ўсталяваныя купалы. Да 1931 году адбываліся працы ўсярэдзіне царквы, аздабляліся іканастасы, выкладалася мазаіка, прывезеная з Варшавы.
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Баранавічы)
Касьцёл Узвышэ́ньня Сьвято́га Крыжа́ — найстарэйшы каталіцкі храм у Баранавічах. Месьціцца на сучаснай вуліцы Куйбышава. За часамі Расейскай імпэрыі на будаўніцтва касьцёлу ў Баранавічах не давалі дазволу. У 1904 годзе памерла жонка графа Яна Развадоўскага — Лізавета Развадоўская. Яе пахавалі ў адмыслова збудаваным родавым склепе, на месцы прызначаным для касьцёлу. Дзякуючы дапамозе менскага губэрнатара, быў атрыманы дазвол на будаўніцтва на магіле драўлянай каталіцкай капліцы, у якой час ад часу адпраўляў Сьвятую Імшу для 800 баранавіцкіх католікаў ксёндз пробашч з Новай Мышы Антоні Ганіч. Камітэт пабудовы касьцёла арганізаваў кс. Люцыян Жаландкоўскі ў 1923 годзе, па прыбыцьці на працу ў Баранавічы. Драўляны касьцёл быў збудаваны ў 1925 годзе. 18 кастрычніка 1925 году храм асьвяціў біскуп Зыгмунт Лазінскі пад тытулам Узвышэньня Сьвятога Крыжа. Меркавалася, што ў хуткім часе касьцёл перабудуюць у мураваны. Але потым сярод парафіян паўстала ідэя пабудовы вялікага мураванага касьцёлу ў цэнтры гораду, падмурак якога заклалі на скрыжаваньні вуліцаў Міцкевіча і Каханоўскага (цяпер плошча Леніна). Але з-за цяжкасьцяў фінансаваньня і эканамічнага крызісу, будаўніцтва не было скончана. Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа таксама застаўся драўляным. Ад 1990 году ў касьцёле пачалі весьціся беларускамоўныя служэньні.
Мой каханы верабей :)
Поделись идеями для путешествий.
Создай свой туристический маршрут на Тропинки.ру!