2013.08.13-14 - «Беларускае Панямонне 2013». Часть 2. «Сярэдняе Панямонне»3
- Дистанция
- 201,0 км
- Набор высоты
- 425 м
- Поездка
- 2 дня
Краязнаўчыя падарожжы па Літве. Справаздачы: https://fgb.by/viewtopic.php?t=9093&highlight= Панарамы: https://1panorama.ru/user/profile/index/id/3350 Відэа на youtube.com: https://www.youtube.com/results?search_query=Valery+Zeliazei
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Жалудок)
Жалудоцкі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — помнік архітэктуры позняга класіцызму. Каталіцкая абшчына ў Жалудку з'явілася ў 1490 годзе. У той жа час тут быў пабудаваны першы касцёл па ініцыятыве Казіміра IV. Сучасны будынак у стылі Касцёл пабудаваны ў 1853 г. з бутавага каменю і цэглы паводле праекта архітэктара К. Падчашынскага — вучонага і тэарэтыка позняга класіцызму.
Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх (Жалудок)
Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Створаны князем Л. Святаполк-Чацвярцінскім за 1 км на захад ад г. п. Жалудок Шчучынскага раёна. Уключае мураваны палац, флігель, рэшткі былога млына, кузню і іншыя гаспадарчыя пабудовы, якія аб’яднаныя сеткай узаемна перпендыкулярных алей рэгулярнага парку.
Пункт Дугі Струвэ. Лапаты.
Пункт Дугі Струвэ. Лапаты, Шчучынскі раён (53°33′37″ пн. ш. 24°52′11″ у. д.) Геадэзі́чная дуга́ Стру́вэ — сетка з 265 пунктаў, якія ўяўлялі сабой закладзеныя ў зямлю каменныя кубы памерам 2 на 2 м, працягласцю больш 2820 км. Стваралася з мэтай вызначэння параметраў Зямлі, яе формы і памеру. Названа імем расійскага астранома В. Я. Струвэ.
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Ражанка)
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Ражанцы. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне колішняга мястэчка, каля могілак пад адрасам завулак Горны, 6А. Твор архітэктуры нэаготыкі. Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ражанка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1827 годзе будынак касьцёла рэканструявалі на сродкі сэнатара Людвіка Паца паводле праекту архітэктара Генрыка Марконі. У 1924—1925 гадох праводзіўся рамонт будынка касьцёла. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1990 годзе па рамонце касьцёл зноў пачаў дзеяць.
Скі́дзель(трансліт.: Skidzieĺ) — горад раённага падпарадкавання
Погляд з гасцінца на культавыя збудаванні.
Горадня. Вакзал.
Поделись идеями для путешествий.
Создай свой туристический маршрут на Тропинки.ру!