2013.08.13 - «Беларускае Панямонне 2013». Часть 2. «Сярэдняе Панямонне»
- Дистанция
- 84,5 км
- Набор высоты
- 315 м
- Поездка
- 2 дня
Краязнаўчыя падарожжы па Літве. Справаздачы: https://fgb.by/viewtopic.php?t=9093&highlight= Панарамы: https://1panorama.ru/user/profile/index/id/3350 Відэа на youtube.com: https://www.youtube.com/results?search_query=Valery+Zeliazei
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў (Іўе)
Упершыню Іўе ўпамінаецца ў XV стагодзьдзі як вялікакняскі двор. У 1444 годзе вялікі князь Казімер перадаў паселішча маршалку земскаму П. Мантыгердавічу, які заснаваў тут касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў у Іўі. Знаходзіцца на гістарычнай Касьцельнай вуліцы, каля сажалкі на рацэ Іўянцы. Касьцёл, кляштар існаваў да 1858 году. Твор архітэктуры готыкі, пазьней рэкаструяваны ў стылі віленскага барока. Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Іўе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1858 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар бэрнардынаў. Паводле сваёй пачатковай структуры меў падабенства з Траецкім касьцёлам у Ішкальдзі, хоць да нашага часу гатычнае аблічча значна зьмянілася ў выніку шматлікіх перабудоваў. Першы гатычны касьцёл, відаць, ня скончылі: пасьпелі збудаваць апорныя сьцены кафалікону і апсыды з масіўнымі контрфорсамі, частка зь якіх захавалася дасюль, але скляпеньнямі будынак не перакрылі. Сучасныя крыжовыя скляпеньні травеяў і апсыды — з часоў, калі ўвесь касьцёл грунтоўна перабудавалі ў стылі віленскага барока.
Царква Раства Багародзіцы (Дакудава)
Першы пісьмовы ўпамін пра Дакудава датуецца 1392 годам, калі князь Карыбут Альгердавіч запатрабаваў у вялікага князя Вітаўта вярнуць яму Ліду. Каля паселішча адбылася бітва паміж іхнымі войскамі. Дакудава — даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны). Царква Раства Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Дакудаве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Геадэзічная дуга Струвэ: пункт «Дакудава».
Няўдалая рачная пераправа
Няўдача, а на мапе, мост.
Капліца Маці Божай Ружанцовай (Беліца)
Капліца Маці Божай Ружанцовай — помнік архітэктуры першай чвэрці XIX стагодзьдзя ў Беліцы. Знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне колішняга мястэчка, на старых могілках. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Мост праз раку Нёман.
Свята-Пакроўская царква (Збляны)
Свята-Пакроўская царква́ — праваслаўны храм у Зблянах Лідскага раёна. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю рэгіянальнага значэння. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1900 г. з цэглы на месцы драўлянага храма 1671 г. Адноўлена ў 1990 г..
Месца начлегу
Поделись идеями для путешествий.
Создай свой туристический маршрут на Тропинки.ру!