2013.08.01-03 - «Беларускае Панямонне 2013». Часть 1. «Верхняе Панямонне»
- Дистанция
- 315,7 км
- Набор высоты
- 486 м
- Поездка
- 3 дня
Краязнаўчыя падарожжы па Літве. Справаздачы: https://fgb.by/viewtopic.php?t=9093&highlight= Панарамы: https://1panorama.ru/user/profile/index/id/3350 Відэа на youtube.com: https://www.youtube.com/results?search_query=Valery+Zeliazei
Кухціцкі кальвінскі збор.
Кальвінскі збор — помнік архітэктуры Рэнэсансу XVI стагодзьдзя ў пасёлку Первамайск (былая сядзіба Кухцічы). Лічыцца, што кальвінскі збор у Кухцічах узьведзены ў 1560—1570-я гг. па фундацыі вядомага кальвініста і паплечніка С. Буднага, тагачаснага ўладальніка маёнтка Мацея Кавячынскага. У XVIII стагодзьдзі храм быў рэканструяваны і набыў барочныя і клясыцыстычныя рысы. Гэтак была дабудавана алтарная частка, амаль роўная з уваходнай у плане, але ніжэйшая. Архітэктура храма нагадвае іншы рэфармацкі храм у Смаргоні. Асноўны аб’ём гэтага кампактнага мураванага збудаваньня, накрытага конусападобным шатровым дахам, мае складаную пры рэалізацыі ў будаўніцтве пры тагачасных метадах дванаццацігранную форму ў пляне. Гэтая геамэтрычная форма кафалікона сымбалізуе гармонію Сусьвету, што зьяўляецца адной з галоўных тэм рэфармацкіх храмаў. Да асноўнага аб’ёма прымыкаюць купалападобныя ўваходная і алтарная частка. Вуглавыя сучляненьні асноўнага аб’ёму прарэзаны прамавугольнымі з паўцыркульнымі зьвяршэньнямі ваконнымі праёмамі, сьцены апсіды — круглымі люкарнамі. Уваходная частка вылучаецца пілястравым порцікам зь ляпнымі геральдычнымі выявамі над уваходам і трохвугольным франтонам, па баках флянкіравана дзьвюма круглымі вежачкамі, якія некалі вялі на вежу-званіцу. Вежачкі ня маюць перавязкі з прытворам — гэта дазваляе сьцьвяржаць, што яны былі прыбудаваны ў хуткім часе пасьля ўзьвядзеньня храма. Усе часткі храма аб’яднаны агульнай цягай карніза. Падмуркі выкананы ў тэхніцы зьмяшанай муроўкі з цэглы і валуноў. Сьцены ўзьведзены ў тэхніцы раўнаслойнай муроўкі з цэглы (27—27,5х13—13,5х6,5—7 см) на вапнава-пясчанай рошчыне, аналягічная цэгла выкарыстана пры будаўніцтве Троіцкага касцёла ў Клецку (сяр. XVI ст.) і Петрапаўлаўскага касьцёла ў Новым Сьвержні (2-я пал. XVI ст.). Вежы ўзьведзены ў тэхніцы тычковай муроўкі з цэглы (?х13,5—15х6,5—7 см). Рошчына па складу блізкая да ўжытай у сьценах храма.
Сядзібна-паркавы комплекс Завішаў (Кухцічы)
Кухціцкая сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму. Сфарміравалася ў першай палове ХІХ ст. у в. Кухчыцы (сучасны пасёлак Першамайск Уздзенскага раёна). У комплекс уваходзілі палац, флігелі і парк з капліцай-пахавальняй графаў Завішаў. Палац знаходзіўся ў маляўнічым парку, на шырокім лузе, акаймаваным ліпавымі алеямі, і уяўляў сабой разгорнутую па фронту трохчастковую кампазіцыю, цэнтрам якой з'яўляўся накрыты вальмавым дахам аднапавярховы П-падобны ў плане аб'ём з чатырохкалонным порцікам на галоўным фасадзе. Бакавыя крылы цэнтральнага аб'ёму франтальнымі каланадамі-галерэямі злучаліся з аднапавярховымі прастакутнымі ў плане флігелямі, накрытымі вальмавымі дахамі. Пакоі, салоны дома ўпрыгожвалі ляпніна, дубовыя панэлі, старажытная дарагая мэбля, мастацкія зборы ранніх часоў. Быў багаты архіў. У вялікай аранжарэі вырошчваліся розныя кветкавыя і экзатычныя расліны.
Капліца-пахавальня Завішаў (Узда)
Капліца-пахавальня Завішаў — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ва Ўзьдзе. Знаходзіцца на заходняй ускраіне места, на каталіцкіх могілках. Твор рамантычнай архітэктуры. Мураваную капліцу ва Ўзьдзе збудавалі ў 2-й палове XIX ст. як фамільную пахавальню Завішаў. Помнік рамантычнай архітэктуры. Збудаваная з цэглы і бутавага каменю, нагадвае эгіпецкую піраміду. У цокалі мае нізкі лучковы праём уваходу і востраканечнае акенца пахавальні. У верхняй частцы невялікае патаемнае памяшканьне-малельня. Сутарэньне перакрываецца стральчатым скляпеньнем, з бакоў у тры рады чаргуюцца нішы да пахаваньняў. У тарцы пахавальні — трохгранны подыюм і ніша для алтара. Сьцены пахавальні атынкаваныя і расшытыя пад руст.
Вёска Верх-Нёман
Існуе пашыранае меркаваньне, што Нёман пачынаецца пад назвай Нёманец на Стаўпецкай раўніне каля вёскі Верх-Нёман Узьдзенскага раёну. Але ў выніку мэліярацыі, праведзенай у 1985—1986 гадах, рака Нёманец ад трубы-рэгулятара, разьмешчанай па дарозе вёска Нізкі — вёска Каменнае адведзеная ў раку Вуса, а ніжняя вусьцевая частка рэчышча ракі Нёманец на працягу 3 км засыпаная, і створаны мэліярацыйны аб’ект «Гарадзец» зь сеткай асушальных каналаў. У зьвязку з праведзенымі працамі даўжыня ракі Нёман паменшылася на 24 км, а за выток цяпер лічаць месца сутокаў канала Л-2 і канала Л-2-2 мэліярацыйнага аб’екту «Гарадзец» у помпавай станцыі, разьмешчанай за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Рачыца Узьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Упадае Нёман у Курскую затоку Балтыйскага мора, утвараючы дэльту.
Палацава-паркавы ансамбль Наркевічаў-Ёдкаў (Наднёман).
Апошнімі ўладальнікамі Наднёмана, які тады называўся Малыскоўшчына, былі Наркевічы-Ёдкі – яны завалодалі вёскай на пачатку XIX стагоддзя. Адзін з самых вядомых прадстаўнікоў роду Якуб Наркевіч-Ёдка быў навукоўцам-фізікам. У Наднёмане ён абсталяваў цэлую лабараторыю, дзе праводзіў эксперыменты з электрычнасцю. Акрамя таго, Якуб арганізаваў у маёнтку метэаралагічную станцыю (між іншым, першую на тэрыторыі Беларусі) і бясплатную лякарню для сялян. Цяпер на тэрыторыі сядзібы ідуць рэстаўрацыйныя работы. Браму з вострымі вежкамі ўжо некалькі гадоў таму прывялі да ладу – на чарзе сядзібны дом.
Фамільныя могілкі Наркевічаў-Ёдкі.
Новы Сьвержань
Но́вы Сьве́ржань — вёска ў Беларусі, на пры ўтоку ракі Жацераўкі ў Нёман. Першы пісьмовы ўпамін пра Сьвержань як мястэчка Наваградзкага павету датуецца 1568 годам. У гэты час тут дзеяла царква, працаваў млын, на правым беразе Нёмана стаяў замак. Мястэчкам супольна валодалі А. Урэлеўскі, М. Слушка і А. Валовіч, потым Храптовічы. У 1575 годзе Сьвержань перайшоў у валоданьне Мікалая Крыштапа Радзівіла «Сіроткі», які ў 1588 годзе заснаваў тут касьцёл, а ў 1590 годзе — царкву. На 1647 год у мястэчку было 5 вуліцаў, 84 двары, на 1681 год — 44 крамы. У XVII—XVIII стагодзьдзях Сьвержань ўваходзіў у склад Мірскага графства. За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1706 годзе мястэчка спалілі швэдзкія войскі. Маці Божая Сьвержанская У першай палове XVIII ст. у Сьвержані заснавалі базылянскі манастыр з сэмінарыяй, у 1742 годзе Міхал Казімер Радзівіл збудаваў фаянсавую мануфактуру. У сярэдзіне XVIII ст. у мястэчку працавалі 3 млыны, на беразе Нёману знаходзілася 20 складоў для тавараў; адсюль пачынаўся нёманскі гандлёвы шлях у Каралявец. На 1747 год у Сьвержані было 160 двароў, у канцы XVIII ст. — каля 200 двароў. У гэты час мястэчка атрымала назву Новы Сьвержань, а суседняя вёска — Стары Сьвержань.
Царква Сьвятой Ганны (Стоўпцы)
Сто́ўпцы — места ў Беларусі, на правым беразе Нёману. Паводле некаторых зьвестак, Стоўпцы існавалі яшчэ ў 1511 годзе[7]. Афіцыйная дата заснаваньня паселішча — 20 чэрвеня 1593 году[1]. У пачатку XVII стагодзьдзя Стоўпцы знаходзіліся ў валоданьні А. Слушкі, які ў 1623 годзе заснаваў тут касьцёл, а ў 1639 годзе — кляштар дамініканаў. Касьцёл дамініканаў, XVIII ст. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у верасьні 1655 году маскоўскія захопнікі разрабавалі і спалілі Стоўпцы, зруйнавалі касьцёл. Акупанты зьнішчылі больш за палову жыхароў мястэчка. Мураваную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву ў Стоўпцах збудавалі ў 1825 годзе з фундацыі ўладальніка маёнтку князя Адама Чартарыйскага. Пазьней расейскія ўлады гвалтоўна адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Жу́каў Баро́к — вёска ў Беларусі, пры ўтоку ракі Ячонкі ў Нёман.
Жукаў Барок знаходзіўся на дарозе Мір — Менск, якая была часткай асноўнага шляху з Заходняй Эўропы ў Маскву, у гэтым месцы знаходзілася пераправа празь Нёман. Адам Плуг прысьвяціў вёсцы паэму «Жукаў Барок». Таксама яе апісвае ў сваёй аўтабіяграфіі філёзаф і мясцовы ўраджэнец Салямон Майман. У другой палове XX ст. савецкія ўлады зьнішчылі ўніяцкую царкву, вядомую з 1680-х гадоў. Памятныя дошкі: Уладзіславу Сыракомлі (ва ўрочышчы «Залучча»), Юзэфе Кшыжаноўскай, Саламону Майману, Вінцэсю Каратынскаму, Адаму Плугу (Антонію Пяткевічу), мірным жыхарам вёсак сельсавета, спаленым у млыне нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943 г. У вёсцы захаваўся млын. Сярод страчанай спадчыны Сядзіба Пяткевічаў і Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы.
Месца начлегу
Месца начлегу
Дзмітрыеўская царква (Шчорсы)
Царква Святога Дзмітрыя Салунскага. Пабудавана па фундацыі ўладальніка маёнтка ў Шчорсах І. Л. Храптовіча паводле праекта італьянскага дойліда Дж. Сака пры ўдзеле французскага архітэктара Я. Габрыэля ў 1770—76 гг. у цэнтры вёскі як уніяцкая царква.
Мураванка Храптовічаў
За 1 км на захад ад комплексу з чырвонай цэглы ў рэтраспектыўных формах замкавага дойлідства пабудаваны гаспадарчы двор, т.зв. мураванка Храптовічаў: карпусы стайняў і вуглавыя круглыя вежы. Комплекс будынкаў сядзібы Храптовічаў у Шчорсах закінуты і разбураецца. Мясцовыя ўлады некалькі разоў спрабавалі прадаваць комплекс цалкам, а таксама асобныя будынкі, у тым ліку зніжаючы цану да адной базавай велічыні, але безвынікова. Для паступовага аднаўлення маёнтка грамадскія актывісты стварылі арганізацыю «Фонд Шчорсы і Храптовічы», якая, між іншым, праводзіла валанцёрскія летнікі і спрабавала прыцягнуць фінансаванне з праграм трансгранічнага супрацоўніцтва Еўрасаюза. Арганізацыя была ліквідавана ў лістападзе 2021 года.
Свята-Успенская царква (Лаўрышава)
Успенскі храм 1775 г. У 1770-х гг. Лаўрышаўскі манастыр базыльян был адбудаваны наноў. У ходзе гэтага будаўніцтва быў узведзены і новы манастырскі храм — таксама Ўспенскі[3]. Можна меркаваць, што будаўнічыя працы ажыццяўляліся на аснове ўжо існаваўшай манастырскай планіроўкі. У аддзеле рукапісаў бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта захоўваюцца інвентарны вопіс манастыра 1824 г. і яго копія 1829 г. Паводле вопісу, манастырская царква пабудавана ў 1775 г. з брусавай драўніны, на цагляным падмурку, крыжовай формы. Дах быў пакрыты гонтай (дранкай). Вышыня будынка — 12, даўжыня разам з прысенкамі — 38, шырыня — 15, а разам з каплічкамі (прыдзеламі) — 26 літоўскіх локцяў. Купал быў заснаваны на чацвярыку, пакрыты бляхай, на ім быў крыж жалезны. Падобны купалок і над алтаром, на ім быў крыж жалезны, унутры быў падвешаны звон вагой каля 16 фунтаў. Пры краях дахаў над прыдзеламі знаходзіліся 2 жалезныя крыжы. У 1939 г. у Заходнюю Беларусь прыйшла савецкая ўлада. Храмы ў іншых вёсках вакол Лаўрышава былі зачынены, аднак старадаўнюю манастырскую царкву бальшавікі не кранулі. Зараз тут бачаць у гэтым нябеснае заступніцтва прп. Елісея Лаўрышаўскага. У 2007 г. быў узноўлены Лаўрышаўскі манастыр, а ў лютым 2010 г. лаўрышаўскі храм увайшоў у склад манастыра.
Гнесічы. Сьвята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр, адзін з самых старадаўніх у Беларусі.
У сярэдзіне XIII ст. Наваградзкае княства стала ядром зямель, дзе ўтварылася новая цэнтралізаваная дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае, якое неўзабаве аб’яднала ўсе беларускія землі. Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, каля 1260 году сын першага гаспадара Літвы Міндоўга — Войшалк (вялікі князь літоўскі ў 1264—1267 гадох) — заснаваў манастыр «на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам, і там жыў»[a]. Паводле царкоўнага паданьня, манастыр быў заснаваны ў сярэдзіне XIII ст. прападобным ігуменам Елісеем. Лаўрышаўскі манастыр быў адным з найважнейшых духоўных цэнтраў беларускіх зямель з часу ўтварэньня ВКЛ. Не пазьней за 1329 год для манастыра было перапісана Лаўрышаўскае эвангельле — прыклад ілюстраванай рукапіснай кнігі ў Беларусі XIV ст. Каля 1350 году ў манастыры збудавалі царкву Сьвятога Мікалая на сродкі князя наваградзкага Міхайлы Карыята Гедзімінавіча, па яго вяртаньні з ардынска-маскоўскага палону. З мэтаю вывучэньня манастырскага селішча ў вёсцы праводзіліся археалягічныя дасьледаваньні, якія ў 2011—2015 гадох вялі Лаўрышаўскія археалягічныя экспэдыцыі. У ходзе раскопак была выяўлена, сярод іншага, частка каменна-цаглянага падмурку пабудовы XIV ст., якая прымякоўваецца да памянёнай царквы.
Любчанскі замак — помнік архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў у Любчы.
Любчанскі замак — помнік архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў у Любчы. Знаходзіцца ва ўсходняй цэнтры мястэчка, на беразе ракі Нёману. Твор архітэктуры рэнэсансу. Першы этап будаваньня мураванага замка ў Любчы скончыўся ў 1581 годзе, пра што сьведчыць знойдзены ў замку флюгер з адпаведнай датай і гербам Кішак. Ініцыятарам будаваньня быў магнат Ян Кішка. У 1588 годзе зьявіўся першы інвэнтар замка. Да 1592 году замак належаў Яну Кішку, потым яго брату Станіславу, а пазьней як пасаг дачкі апошняга Ганны перайшоў да Радзівілаў. У пачатку XVIІ ст. Крыштап Радзівіл збудаваў мураваны палац і другую мураваную вежу. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе замак разрабавалі загоны Івана Залатарэнкі. У 1660-я гады праводзіліся аднаўленчыя працы. У XVIII ст. замак страціў абарончае прызначэньне.
Царква Сьвятога Прарока Ільлі (Любча)
Царква Сьвятога Прарока Ільлі — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Любчы. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, каля гістарычнага Рынку. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Наваградзкі замак
Нава́градзкі за́мак — унікальны помнік архітэктуры XIII—XVI стагодзьдзяў у Наваградку, рэзыдэнцыя гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага. Уваходзіў у лінію фартыфікацыяў Ліда — Крэва — Меднікі — Трокі. Знаходзіцца ў цэнтры места, на Замкавай гары. Захаваліся руіны Шчытовай (Шчытоўкі) і Касьцельнай вежаў, падмуркі і рэшткі сьценаў. Твор гатычнай архітэктуры ВКЛ.
Мірскі замак
Мі́рскі за́мак — унікальны помнік архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў у Міры, старажытная рэзыдэнцыя Ільлінічаў і Радзівілаў. Знаходзіцца ў паўноўчна-ўсходняй частцы мястэчка, на правым беразе ракі Міранкі, на рагу Замкавай і гістарычнай Нясьвіскай вуліцаў. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага.
Стоўпцы
Сто́ўпцы — места ў Беларусі, на правым беразе Нёману. Адміністрацыйны цэнтар Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Стоўпцы — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятой Ганны ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Казімера, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя, зруйнаваны супольнымі намаганьнямі расейскіх і савецкіх уладаў.
Поделись идеями для путешествий.
Создай свой туристический маршрут на Тропинки.ру!