2013.06.29 - Бол. Медвядка. Не быть мне археологом

Дистанция
89,7 км
Набор высоты
134 м
Поездка
1 день
Описание маршрута

Краязнаўчыя падарожжы па Літве. Справаздачы: https://fgb.by/viewtopic.php?t=9093&highlight= Панарамы: https://1panorama.ru/user/profile/index/id/3350 Відэа на youtube.com: https://www.youtube.com/results?search_query=Valery+Zeliazei

Достопримечательность

Мемарыяльны комплекс на месцы расстрэлу гарадзейскіх яўрэяў.

Рана раніцай 17 ліпеня 1942 года тэрыторыя Гарадзейскага гета была ачэплена паліцаямі. Вязням загадалі тэрмінова сабрацца на прывакзальнай плошчы. Паліцаі старанна абшуквалі гета — хадзілі па дамах і выштурхоўвалі габрэяў да месца збору. На плошчу сагналі 1137 чалавек, ім загадалі легчы на зямлю тварам уніз. Тых, хто спрабаваў падняць галаву ці пратэставаць, збівалі да паўсмерці або расстрэльвалі на месцы, а дзяцей, якія плакалі, забівалі палкамі. На грузавіках прыехалі 50 карнікаў і сталі ездзіць аўтамашынамі прама па людзях. Выжылых адвялі ў пяшчаны кар’ер на ўскраіне Гарадзеі і расстралялі. Многіх закапалі яшчэ жывымі. Частку габрэяў забівалі, рассякаючы ім галовы рыдлёўкамі. У гэты дзень былі забітыя ўсе пакінутыя 1137 габрэяў гета Гарадзеі. У Гарадзеі на магіле ахвяр нацызму згадка пра габрэяў адсутнічае. У 2004 годзе ў пасёлку быў узведзены мемарыяльны комплекс загінулым яўрэям Гарадзейскага гета (аўтар — Л. М. Левін). Мемарыяльны комплекс уяўляе сабой разбураны кут сімвалічнага яўрэйскага дома, у якім пра жыллё нагадваюць толькі тры вокны. Да месца забойства вядзе вузкая сцяжынка ўздоўж алеі рабін, чырвоныя ягады якой падобныя на кроплі крыві. Побач цягнецца града са 1137 камянёў-валуноў, сабраных жыхарамі навакольных вёсак у памяць аб ахвярах Халакоста.

Высота 173 метров над уровнем моря
Достопримечательность

Гарадзея — старажытная вёска на гістарычнай Меншчыне.

Гарадзея] (трансліт.: Haradzieja, руск.: Городея) — гарадскі пасёлак у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці, на р. Гарадзейка. Першы пісьмовы ўпамін пра Гарадзею (Гародзей) як маёнтак у Наваградзкім ваяводзтве, уладаньне Васіля і Льва Чыжоў, датуецца 1530 годам. У 1551 годзе Гарадзея перайшла ў валоданьне П. Ганусовіча, які ў 1555 годзе прадаў 3-ю частку маёнтку Б. Пратасовічу, а дзьве астатнія аддаў яму ў заставу. У 1571 годзе Б. Пратасовіч купіў увесь маёнтак, а ў 1575 годзе прадаў яго Радзівілам. З пабудовай Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі (1871 год) у Гарадзеі адкрылася чыгуначная станцыя. У лютым 1918 году Гарадзею занялі нямецкія войскі, у канцы 1919 году — бальшавікі, у жніўні 1919 году — польскія войскі, потым зноў бальшавікі, у кастрычніку 1920 году — зноў польскія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Гарадзея апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Нясьвіскага павету і атрымала статус мястэчка.

Высота 173 метров над уровнем моря
Достопримечательность

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ішкалдзь)

Касцёл св. Тройцы — каталіцкі храм у беларускай вёсцы Ішкалдзь. Храм быў закладзены ў 1449 г. Мікалаем Неміровічам, які тады ж назначыў храму забеспячэнне ад сваіх маёнткаў (права на гэта забеспячэнне пазней згадваецца і ў завяшчанні Неміровіча ў 1471 годзе). Дабудаваны касцёл быў толькі ў 1472 г. Пры жыцці Мікалая Радзівіла Чорнага ў 2-й палове XVIст. касцёл быў перададзены кальвіністам, але ў 1641 г. вернуты каталікам. Пацярпеў падчас вайны Рэчы паспалітай з Расіяй (1654—1667гг). Пасля паўстання Кастуся Каліноўскага ў 1863—1864 гг. як і шматлікія іншыя каталіцкія храмы быў закрыты, а ў 1868 г. будынак перададзены праваслаўным вернікам і пераасвячоны ў царкву Святой Тройцы. Да таго ж пастаўлены іканастас, надбудаваны дзве цыбулепадобныя галоўкі. У 1891 г. асобна была пабудавана драўляная званіца. У 1921 г. храм зноў пачынае дзейнічаць як касцёл. Пасля 1945 г. быў закрыты і стаяў пусты да канца 1970-х гг., пакуль не быў вернуты каталікам. У 1980-х рэстаўраваны і з тых часоў па гэты дзень адкрыты і выкарыстоўваецца як каталіцкі храм. За савецкім часам (у 1950-х гг.) кіраўніцтва мясцовага калгаса спрабавала прыстасаваць будынак пад зернесховішча. З гэтай мэтай быў арганізаваны вываз усяго ўнутранага ўбранства з будынку. Але мясцовыя жыхары, даведаўшыся пра гэта, хутка сабраліся каля касцёла і ўсімі магчымымі спасабамі супрацьстаялі рабочым і міліцыі. Некалькі жанчын нават кінуліся пад колы грузавіка, каб не дапусціць вывазу каштоўнасцяў. У выніку рэчы ўсё ж былі звезены, але ў зернесховішча будынак так і не пераўтварыўся. Панорама: https://1panorama.ru/world/belarus-9/brestskaya-oblast-63/ishkold-1524/shkaldzkascyol-svyatoj-trojcy-1450-g-panorama14242

Высота 169 метров над уровнем моря
Достопримечательность

Паланечка (трансліт.: Palaniečka, руск.: Полонечка) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

Упершыню Паланечка згадваецца ў XVI стагоддзі як мястэчка ў Новагародскім павеце, уладанне Рудамінаў-Дусяцкіх. Пазней мясцовасць перайшла да Радзівілаў, за якімі ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў тут збудавалі цагляны палац, у якім размяшчаліся вялікія бібліятэка, архіў, творы мастацтва і калекцыя манет. Першым яго гаспадаром быў князь Мацей Радзівіл, павенчаны з Альжбетай Хадкевіч. У 1751 годзе ў мястэчку ўзведзены драўляны касцёл Святога Юрыя. У 1777 годзе мястэчка наведаў рускі пісьменнік Дзяніс Фанвізін на шляху з Масквы ў Францыю. Ён пакінуў запісы аб мястэчку і яго ваколіцах. Вадзяны млын (1819).

Высота 160 метров над уровнем моря
Достопримечательность

Вялі́кая Мядзвя́дка (трансліт.: Vialikaja Miadzviadka, руск.: Великая Медвядка) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці.

Найранейшую пісьмовую згадку пра Мядзвядку змяшчае рэестр дакументаў па маёнтку Мядзвядка, складзены 20 верасня 1769 года. Яна тычыцца набыцця маёнтка Францішкам Яблонскім, былым чашнікам наваградскім. Рэестр быў актыкаваны ў Наваградскім земскім судзе Гіпалітам Корсакам, стольнікам наваградскім. Першым у ім зафіксаваны «Падзел грунтоў маёнткаў Мядзвядка і Астраўкі» паміж роднымі братамі Марцінам і Адамам Пратасовічамі, які адбыўся 8 мая 1636 года. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе, Мядзвядка апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Пасля паўстання 1830—1831 гадоў маёнтак Дамейкаў канфіскаваны царскімі ўладамі. Уніяцкая царква ў вёсцы закрытая, а мясцовыя жыхары прымусова пераведзены ў праваслаўе. У 1884 годзе Ігнат Дамейка вярнуўся на Радзіму пасля 53 гадоў эміграцыі, але не змог пазнаць сваю родную сядзібу. Пабудовы былі разбураны або перабудаваны пад адміністрацыйныя патрэбы. Успаміны Дамейкі сведчаць, што ён не знайшоў ні двара, ні ганка, а маёнтак фактычна знік. Ігна́т Даме́йка, Ігна́т Іпалі́тавіч Даме́йка (польск.: Ignacy Domeyko, ісп.: Ignacio Domeyko ; 31 ліпеня 1802, маёнтак Мядзвядка, Навагрудскі павет Літоўска-Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 23 студзеня 1889, Сант’яга, Чылі; псеўданім і крыптанім: Жэгота; Ign. D.) — член таварыства філаматаў, удзельнік Лістападаўскага паўстання 1830—1831 гадоў, навуковец, рэфарматар, геолаг, мінеролаг, мемуарыст. Правёў большую частку жыцця і памёр у Чылі, але таксама займае важнае месца ў навуцы і культуры Беларусі, Літвы і Польшчы.

Высота 152 метров над уровнем моря
Достопримечательность

Свята-Петра-Паўлаўская царква (Вялікія Жухавічы)

Першае апісанне драўлянай Успенскай царквы ў Вялікіх Жухавічах змешчана ў дакументах Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гадоў, якія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Царква ўзведзена фундацыяй Радзівілаў. Адносілася да Нясвіжскай пратапопіі Навагрудскага сабора. Свята-Петра-Паўлаўская царква пабудавана як грэка-каталіцкая ў 1745 годзе з дрэва фундацыяй князя Караля Радзівіла. Прыпісана да Пакроўскай царквы ў Турцы.

Высота 166 метров над уровнем моря
Достопримечательность

Мір (руск.: Мир) — гарадскі пасёлак у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі.

Упершыню згадваецца пад 1395 годам, калі крыжакі на чале з Конрадам фон Юнгінгенам зруйнавалі паселішча. Па нападзе вялікі князь Вітаўт даў «двор» Мір свайму брату Жыгімонту Кейстутавічу, які ў 1434 годзе ўжо як вялікі князь надаў Мір свайму паплечніку, віленскаму кашталяну Пятру Сеньку Гедыгольдавічу. З 1486 года Мір быў уладаннем Ільінічаў, якія абнеслі «двор» землянымі валамі. Таксама яны ўмацавалі і само паселішча, што мела чатыры брамы ў кірунках асноўных дарог — Замкавая, Віленская, Мінская і Слонімская. У 1520-я гады Юрый Ільініч заклаў Мірскі замак, першы пісьмовы ўспамін пра які датуецца 1527 годам. У 1553 годзе мястэчка стала сталіцай Мірскага графства, калі Ільінічы атрымалі графскі тытул ад імператара Фердынанда I[9]. У 1569 годзе, паводле тэстамента Юрыя Ільініча (малодшага), Мір перайшоў да М. К. Радзівіла «Сіроткі», які заснаваў тут Мікалеўскі касцёл (1585) і Траецкую царкву (1595). У Міры жыло шматнацыянальнае насельніцтва. Мясцовыя татары займаліся агародніцтвам, гарбарствам, рымарствам; яўрэі — гандлем і пазыкамі; цыганы — конным промыслам; а русіны — пераважна рамяством. На мірскія кірмашы сцякаліся тавары і купцы з ВКЛ, Польшчы, Расіі, Германіі. 27 снежня 1579 кароль і вялікі князь Стэфан Баторый надаў Міру Магдэбургскае права (няпоўнае). З 1589 горад знаходзіўся ў складзе Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў, якія ў канцы XVI — пачатку XVII стст. узвялі з трох бакоў тутэйшага замка бастыёны, з паўднёвага боку зрабілі сажалку, на поўнач ад бастыённых умацаванняў заклалі рэгулярны італьянскі парк. У замку да ўязной вежы дабудавалі перадбрам'е, на дзядзінцы пры паўночных і ўсходніх мурах у стылі Рэнесансу ўзвялі 3-павярховыя палацавыя карпусы, над замкавымі сценамі надбудавалі галерэі з байніцамі. Падчас Трынаццацігадовай вайны ў 1655 годзе казакі Івана Залатарэнкі зруйнавалі Мір. Па ваенных спусташэннях на канец XVII ст. тут было 478 двароў, 4 рамесныя цэхі, працавалі рамеснікі 49 спецыяльнасцей. У 1705 годзе пры Траецкай царкве Караль Станіслаў Радзівіл заснаваў базыльянскі кляштар. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) Мір пэўны час займалі войскі караля Швецыі Карла XII. У 1-й палове XVIII ст. Радзівілы заснавалі тут палатняныя, суконныя і ткацкія майстэрні. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Мір апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце Мінскай губерні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1828 годзе расійскія ўлады падаравалі яго Вітгенштэйнам, з 1891 — ва ўладанні Святаполк-Мірскіх.

Высота 160 метров над уровнем моря

Поделись идеями для путешествий.

Создай свой туристический маршрут на Тропинки.ру!